Кампутары зь Windows давялося часова адключыць, радыяцыйны маніторынг прамысловай пляцоўкі праводзяць уручную.
Заражэньне вірусам таксама прывяло да адключэньня сайту ЧАЭС. Пры гэтым усе сыстэмы станцыі працуюць нармальна, а радыяцыйны фон не перавышае кантрольны.
Тымчасам МУС Украіны рэкамендавала ўсім карыстальнікам выключыць кампутары, пакуль спэцыялісты ня выпрацуюць спосабы барацьбы зь вірусам.