Сяджу на тэрасе, п’ю ранішнюю каву. Дзьме вецярок, варушачы лісткамі вінаграду і даносячы пах ружаў з майго садочка. Хвіліна, каб палюбавацца жыцьцём, перш чым падумаць, што трэба зрабіць цягам дня.
На тэрасу выходзіць наша васьмігадовая Марыля, праціраючы заспаныя вочы. Кажа, што прысьніла страшны сон.
Расказвай.
Дачка прысядае на крэселку насупраць і расказвае. У школе зьявіўся злодзей, хацеў украсьці Марылю зь сяброўкай. Яны пачалі крычаць і ўцякаць, бегалі наўкол школы і бегалі, але злодзей не адставаў. А яны ўсё бегалі і крычалі. Крычалі і бегалі.
— Jakiś velmi dovhi tvôj son, — раблю заўвагу.
— Jak z biêhaniom, to vse dovhi, — тлумачыць дачка.
Галіна Максімюк
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org