Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Францыі на атлянтычны пляж вынесла дзьве тоны какаіну


У Францыі на пляж камуны Мімізан на Атлянтычным акіяне вынесла амаль дзьве тоны какаіну. У рамках расьсьледаваньня затрыманыя 11 чалавек, у тым ліку сямёра грамадзян Грэцыі.

Паводле паведамленьня францускіх СМІ, кантрабандысты, якія перавозілі наркотыкі на дзьвюх маторных лодках, пацярпелі бедзтва паблізу пляжу Мімізан. У выніку дзясяткі пачак з какакінам апынуліся ў вадзе, а потым былі выкінутыя прыбоем на бераг. Усяго было знойдзена 18 цюкоў вагой у 100 кіляграмаў кожны. Паліцыя спрабуе вызначыць маршрут кантрабандыстаў і каму прызначаўся груз.

Цягам апошніх гадоў на пляжы эўрапейскіх краінаў стыхія неаднаразова выкідала кантрабандныя грузы наркотыкаў. Напрыклад, у лютым на пляж ў Вялікабрытаніі мора вынесла торбы з наркотыкамі на суму 60 мільёнаў даляраў, піша Newsru.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG