Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Архітэктар Сяргей Ляпін судзіцца з «Гомельскай праўдай» за абрáзы

абноўлена

Сяргей Ляпін з жонкай Марыяй
Сяргей Ляпін з жонкай Марыяй

У судзе Чыгуначнага раёну Гомля 21 чэрвеня адбыўся папярэдні разгляд пазову гомельскага урбаніста і архітэктара, сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў Сяргея Ляпіна да абласной газэты «Гомельская праўда» і яе карэспандэнта Рамана Старавойтава. Пазоўнік заявіў пра абразу яго гонару, годнасьці й дзелавой рэпутацыі ў публікацыях афіцыйнай газэты.

«Гомельская праўда» надрукавала некалькі матэрыялаў, у якіх архітэктара абвінавачваюць у хлусьні, правакацыях і нават «парушэньні нацыянальнай бясьпекі»:

  • «Абы ляпнуць»,
  • «Будаўнічыя аб’екты Гомля пад прыцэлам інтэрнэт-правакатараў. Чаго карціць „ляпіным“?»,
  • «Хто і навошта падкінуў косьці на будпляцоўку па вуліцы Сожаўскай у Гомлі?»,
  • «Ляпнул раз, ляпнул два... Всё неймётся».

Гэтыя артыкулы выйшлі пасьля таго, як Сяргей Ляпін на сайце «Сильные новости» стаў крытычна выказвацца наконт рэканструкцыі вуліц у Гомелі. Ляпін таксама пісаў, што перад будоўляй на Сожаўскай вуліцы трэба правесьці археалягічнае дасьледаваньне пляцоўкі, якая можа быць часткай колішніх габрэйскіх могілак.

«Аўтар артыкулаў „Гомельскай праўды“ ў пагардлівай форме выкарыстоўвае маё прозьвішча, недапушчальна абагульняе, называе мяне правакатарам і наагул выступае ў „лепшых“ традыцыях савецкага друку, калі „ворагаў“ кляймяць ганьбаю», — сказаў Сяргей Ляпін.

Ні прадстаўнік «Гомельскай праўды» Вячаслаў Мінкоў, ні аўтар Раман Старавойтаў, не прызналі прэтэнзіяў Сяргея Ляпіна. Старавойтаў заявіў, што публікацыі ня тычацца пазоўніка.

Адказчыкі ў судзе. У цэнтры — Раман Старавойтаў
Адказчыкі ў судзе. У цэнтры — Раман Старавойтаў

Судзьдзя Дзьмітры Дэбой задаволіў хадайніцтва пазоўніка і выклікаў экспэрта-гісторыка Яўгена Малікава на наступнае пасяджэньне 5 ліпеня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG