Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністар Макей: Мы гатовыя абмяркоўваць з ЭЗ нават нязручныя, далікатныя пытаньні


Уладзімер Макей на сустрэчы ў Люксэмбургу
Уладзімер Макей на сустрэчы ў Люксэмбургу

Міністр замежных справаў Беларусі Ўладзімер Макей 19 чэрвеня браў удзел у восьмай штогадовай сустрэчы кіраўнікоў зьнешнепалітычных ведамстваў краін-удзельніц Эўрапейскага зьвязу і краін-удзельніц ініцыятывы ЭЗ «Усходняе партнэрства» ў Люксембургу. Міністар даў эксклюзіўнае інтэрвію карэспандэнту Радыё Свабода.

Міністар Макей: Мы гатовыя да шчырага дыялёгу з Эўразьвязам
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:03:42 0:00

Радыё Свабода: Хто будзе прадстаўляць Беларусь на саміце «Ўсходняга партнэрства»?

Уладзімер Макей: Ніхто, ніводная краіна дагэтуль не атрымала ніякіх запрашэньняў. Так што трэба пачакаць, і пасьля мы вырашым. Сёньня гэта абмяркоўвалася, і мы сказалі вельмі выразна, што Беларусь павінна быць запрошаная на роўных умовах.

РС: Але ці па-вашаму Эўразьвяз гатовы вітаць там спадара Лукашэнку? Бо мы памятаем папярэднія саміты — ён так ніколі і не прыехаў...

УМ: Я не магу гаварыць за ЭЗ, але мушу сказаць, што апошнія тры гады нашага дыялёгу з Эўразьвязам паказваюць, што нам трэба працягваць гэтую лінію супрацоўніцтва, пашыраць пазытыўную атмасфэру ў нашых дачыненьнях. Я ўпэўнены, што Эўрапейскі зьвяз разумее, што Беларусь — важны партнэр для гэтай арганізацыі, і мы сёньня гэта абмяркоўвалі. Бо што датычыць нелегальнай міграцыі, што датычыць таго, што мы, напрыклад, маем супольную мяжу з Эўрапейскім зьвязам — прыблізна 1200 кілямэтраў — гэта вельмі важнае пытаньне, бо штогод мы спыняем на мяжы з Эўразьвязам каля тысячы нелегальных мігрантаў, якія спрабуюць трапіць у краіны ЭЗ. Каля пяці тысячаў замежных грамадзянаў спыняюцца і затрымліваюцца на прапускных пунктах у Беларусі — яны маюць намер трапіць на тэрыторыю Эўразьвязу, і ніхто ня ведае, хто можа быць сярод гэтых людзей. І таму Беларусь — вельмі важны партнэр для Эўрапейскага зьвязу хоць бы толькі дзеля аднаго гэтага факту.

РС: Але ж усё роўна Эўразьвяз будзе мець нязручныя пытаньні, напрыклад, аб правах чалавека...

УМ: Так. Мы вядзем дыялёг па правах чалавека, мы вырашылі правесьці наступнае паседжаньне ў рамках дыялёгу па правах чалавека 20 ліпеня сёлета. Так што мы гатовыя абмяркоўваць нават нязручныя, далікатныя пытаньні, бо я думаю, што калі мы паспрабуем абысьці далікатныя пытаньні, мы ніколі ня вырашым праблемы, якія ўсё яшчэ існуюць у нашых дачыненьнях з Эўразьвязам. Мы павінны сесьці за стол і абмеркаваць усе праблемы ў адкрытай і шчырай атмасфэры. Бо гэта дапаможа нам выйсьці з гэтай тупіковай сытуацыі і дасягнуць прагрэсу ў нашых дачыненьнях. Мы гатовыя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG