Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сямашка агітаваў за БелАЭС, нагадаўшы пра газавы канфлікт з Расеяй пры –25°


Беларуская АЭС
Беларуская АЭС

Намесьнік прэм’ер-міністра Беларусі Ўладзімер Сямашка заявіў на маскоўскім форуме «Атамэкспа», што запуск БелАЭС дапаможа зьнізіць залежнасьць Беларусі ад паставак расейскага газу.

Цяпер у Беларусі 95% выпрацоўкі электраэнэргіі прыпадае на газ, але ад гэтай залежнасьці трэба адыходзіць і дывэрсыфікаваць крыніцы энэргіі, перадае БелТА Сямашкавы словы. Пасьля запуску ўласнай АЭС у Астраўцы, сказаў ён, 27-28% выпрацоўкі будзе прыпадаць на атамную энэргію.

Але дзяржаўныя СМІ не перадаюць іншых словаў Сямашкі: пра тое, што, хоць Беларусь плянуе купляць ядзернае паліва для БелАЭС у Расеі, ды ўжо шукае іншыя рынкі імпарту, як то Кітай ці Ўкраіна. Такая залежнасьць ад Расеі, перадае словы прэм’ер-міністра Tut.by, «будзе больш бясьпечнай за цяперашнюю нафтагазавую».

Сямашка, калі верыць Tut.by, таксама нагадаў пра сыравінныя канфлікты з Расеяй у 2006 і 2009 годзе, калі Расея перакрывала пастаўкі газу ўзімку:

«Гэта было зімой пры 25-градусным марозе. Праз двое-трое сутак пасьля прыпыненьня паставак мы ўжо знаходзіліся на мяжы пэўнай катастрофы, — перадае Tut.by словы Сямашкі. — Калі ты маеш атамную станцыю, то яе раптоўна спыніць нельга: паліва загружанае, яна аўтаномна працуе. І ў гэтым таксама ёсьць элемэнт бясьпекі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG