Лінкі ўнівэрсальнага доступу
Перайсьці да галоўнага зьместу
Перайсьці да галоўнай навігацыі
Перайсьці да пошуку
Навіны
Усе навіны
Відэа і фота
Людзі
Палітыка
Эканоміка
Вайна
Беларусы на вайне
Палітвязьні
Культура
Каляндар
Толькі на свабодзе
Блогі
ГІСТОРЫЯ НА СВАБОДЗЕ
падкасты
Тэсты
Кнігі
Аўдыёкнігі
PREMIUM
МОВА
НА ХВАЛЯХ СВАБОДЫ
Сувязь
Абысьці блякаваньне
Падзяліцца інфармацыяй
Эмэйл-рассылка
ПАДПІСАЦЦА
RSS
падкасты
facebook
twitter
Сачыце за абнаўленьнямі
Усе сайты РС/РСЭ
Шукаць
РАССЫЛКА
НАВІНЫ
Шукаць
Папярэдняя старонка
Наступная старонка
Гарачыя навіны!
Фотагалерэі
Скарынаўскі дзень у Празе ў 20 здымках
16 чэрвень 2017, 14:03
Сяргей Абламейка
15 чэрвеня стаў днём Скарыны ў чэскай сталіцы. Адбыліся міжнародны навуковы сымпозіюм «Скарына і Прага», адкрыцьцё дзьвюх выставаў, прысьвечаных беларускаму асьветніку, і два ўскладаньні кветак да памятных мясьцін.
1
Генэральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Чэскай Рэспублікі доктар Марцін Коцанда адкрывае сымпозіюм. Зьлева ад яго – пасол Беларусі ў Чэхіі Валеры Курдзюкоў. Справа – пасол Літвы ў Чэхіі Эдвілас Раўданікіс. Крайні зьлева – дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі прафэсар Раман Матульскі.
2
На пачатку працы сымпозіюму яго вядучы Томаш Госкавец раздаў прысутным лімоны і апэльсіны як сымбаль дзейнасьці Францішка Скарыны. Госкаваец сказаў, што Скарына першы пачаў вырошчваць у Празе цытрусавыя, а ва ўсіх астатніх краінах Цэнтральнай і Заходняй Эўропы гэта здарылася на 200 гадоў пазьней.
3
Актыўны прыхільнік «западнарусізму», прафэсар БДУ Кірыл Шаўчэнка (сядзіць у нішы) прыйшоў на адкрыцьцё сымпозіюму, паслухаў першыя ўрачыстыя прадмовы і зьнік.
4
5
Сымпозіюм адбываўся на трэцім паверсе колішняга Калегіюму езуітаў (XVII ст.), дзе цяпер месьцяцца Нацыянальная і Славянская бібліятэкі.
6
Удзельнікі сымпозіюму
7
Каляровая ілюстрацыя Кнігі Прамудрасьці Божай. Чэскі навуковец Пэтр Войт лічыць, што выява бязвусага маладога чалавека ў чырвонай доктарскай мантыі, які моліцца да Хрыста, гэта крыптапартрэт Францішка Скарыны.
8
Выданьні да Скарынаўскага юбілею, якія супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі прэзэнтавалі на сымпозіюме, у тым ліку шматтомнае факсымільнае выданьне ўсіх кніг Скарыны.
9
Генэральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Чэхіі Марцін Коцанда сустракае міністра замежных спраў Беларусі Ўладзімера Макея, якія прыбыў для ўскладаньня кветак да памятнай дошкі Францішку Скарыну і ўдзелу ў адкрыцьці выставы беларускай графікі.
10
Кветкі ўскладзеныя. Міністар пакланіўся Скарыну.
11
На адкрыцьці выставы беларускай графікі. Прамаўляе пасол Беларусі ў Чэхіі Валеры Курдзюкоў.
12
Дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі ўрачыста перадае ў дар Нацыянальнай бібліятэцы Чэхіі шматтомнае факсымільнае выданьне усёй кніжнай спадчыны Скарыны, праца над якім доўжылася 5 гадоў. У сьвеце захавалася 520 кніг Скарыны рознай ступені захаванасьці, гэта дазволіла беларускім бібліёграфам аднавіць усе кнігі Скарыны да апошняй старонкі.
13
Прамаўляе прафэсар Беларускай Акадэміі мастацтваў Уладзімер Вішнеўскі.
14
Уладзімер Вішнеўскі правёў Уладзімера Макея па выставе, на якой прадстаўлены графічныя лісты яго самога, а таксама Валерыя Славука і маладога беларускага графіка Рамана Сустава.
15
Месца на Старамесцкай плошчы Прагі, на якім ў XV-XVI стагодзьдзях была разьмешчана друкарня чэскага выдаўца Яна Сэвэрына. Некаторыя навукоўцы мяркуюць, што Скарына арандаваў друкарню Сэвэрына. Аднак іншыя гэта аспрэчваюць. Удзельнікі сымпозіюму вырашылі сымбалічна ўшанаваць памяць Скарыны менавіта тут. Пад дрэвам – лімон, які 15 чэрвеня стаў другім сымбалем Скарыны.
16
Дырэктар Бібліятэкі Ўрублеўскіх Акадэміі навук Літвы Сігітас Нарбутас (зьлева) і дырэктар Цэнтральнай навуковай бібліятэкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Аляксандар Груша ўскладаюць кветкі да месца, дзе была друкарня Яна Сэвэрына.
17
Некаторыя ўдзельнікі сымпозіюму на месцы друкарні Сэвэрына.
18
У мурах Славянскай бібліятэкі. Адкрыцьцё кніжнай выставы, падрыхтаванай Бібліятэкай Ўрублеўскіх Акадэміі навук Літвы. Прамаўляе яе дырэктар доктар Сігітас Нарбутас. Экспанатамі выставы зьяўляюцца выданьні, прысьвечаныя Скарыну за апошнія 150 гадоў.
19
Дошка абвестак Славянскай бібліятэкі.
20
Вечарам каля памятнай шыльды Францішку Скарыну на будынку Славянскай бібліятэкі ў Празе.
Сяргей Абламейка
Журналіст Радыё Свабода
ablameikos@rferl.org
Падпісацца
Скарынаўскі дзень у Празе ў 20 здымках
Яшчэ на гэтую тэму
Скарынаўскі дзень у Празе ў 10 цытатах
Катэгорыі
Мультымэдыя
Ці зьменшацца рэпрэсіі пасьля выбараў 2025 году?
Як урадавы гараж перайшоў ва ўласнасьць Аляксандра Лукашэнкі. РАСЬСЬЛЕДАВАНЬНЕ
Ціханоўская: «Набліжаць перамены — задача кожнага з нас»
Яшчэ
Відэа
Ці зьменшацца рэпрэсіі пасьля выбараў 2025 году?
Як урадавы гараж перайшоў ва ўласнасьць Аляксандра Лукашэнкі. РАСЬСЬЛЕДАВАНЬНЕ
Ціханоўская: «Набліжаць перамены — задача кожнага з нас»
Яшчэ
XS
SM
MD
LG