Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саўка ды Грышка пра «сьцяну беларуска-расейскай дружбы»


Саўка ды Грышка пра «сьцяну беларуска-расейскай дружбы»
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:17 0:00

Героі Лявона Вольскага спрачаюцца пра малюнкі і надпісы на мурале у Менску, які вядомы як «Масква — Менск» і мае быць сымбалем сяброўства паміж Беларусьсю і Расеяй.

Саўка:
У Мінске есьць адзін мурал,
Яго хто-та замарал.
Намаралі на мурале
Непрыятные слава.

Грышка:
І, каб гэта толькі раз
(Адзін раз — не Фарцінбрас),
Ды пісалі на мурале
Ўжо ня раз ды і ня два.

Саўка:
На мурале — раз і два -
Цема дружбы «Мінск-Масква»:
Мальчык, дзевачка, цьвяточкі,
І ў вяночку галава.

Грышка:
І на гэтым вось мурале
Здані розныя ўзьнікалі.
І ніхто не ўпаляваў
Тых, хто гэта маляваў.

Саўка:
Міліцэйскі шчыт і меч
Очэнь іх хацеў прыўлеч.

Грышка:
Толькі, можа, гэта цуд.
Нельга цуд аддаць пад суд.

Саўка:
Што-та дзе-та міраточыць,
В эта верыць той, хто хочыць.
І у нас цяпер адна
Есьць валшэбная сьцяна.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG