Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ларс Данельсан: майстар мэлёдыі і імправізацыі


Ларс Данельсан
Ларс Данельсан

Швэдзкі басіст і віялянчэліст Ларс Данельсан (Lars Danielsson) — адно з найбольш вядомых імёнаў сучаснага эўрапейскага джазу.

Народжаны ў 1958 годзе музыка і кампазытар пачаў запісваць у 1986 годзе. Але міжнароднае прызнаньне прыйшло да яго ўжо ў гэтым стагодзьдзі, калі Данельсана узяла пад свае крылы мюнхэнская фірма гуказапісу ACT. Вось кампазыцыя Данельсана «Pasadoble» з аднайменнага альбому, запісанага для ACT у 2007 годзе. Граюць Ларс Данельсан (кантрабас), Лешак Можджэр (фартэпіяна) і Хаўер Дэсандра Навара (пэркусійныя).

Данельсан — ня толькі басіст-віртуоз, але і таленавіты кампазытар, у якім схільнасьць да джазавай імправізацыі і клясычнай мэлядычнасьці спалучаюцца ў ідэальнае цэлае. Як доказ — кампазыцыя «Liberetto» з аднайменнага альбому з 2012 году, які Данельсан запісаў з армянскім піяністам Тыгранам Амасянам, швэдзкім бубначом Магнусам Эстрэмам, нарвэскім трубачом Арвэ Генрыксанам і брытанскім гітарыстам Джонам Парычэлі.

Альбом меў велізарны посьпех сярод мэляманаў, таму Данельсан запісаў яшчэ альбомы «Liberetto II» (2014) і «Liberetto III» (2017) у падобным стылі і часткова з тымі самымі музыкамі. Вось кампазыцыя «Lviv» з дыску «Liberetto III»:

Пра Ларса Данельсана я ўжо пісаў раней, у сувязі зь ягоным вельмі плённым супрацоўніцтвам з польскім піяністам Лешкам Можджэрам і ізраільскім бубначом Зогарам Фрэскам. Не магу аднак паўстрымацца, каб не прыгадаць тут яшчэ раз канцэртнае выкананьне кампазыцыі Данельсана «Suffering» з альбому «The Time», запісанага гэтымі трыма музыкамі ў 2005 годзе.

Ларс Данельсан адчувае сябе аднолькава добра і свабодна як у невялікіх джазавых аркестрах, так і квартэтах, трыё і дуэтах. На заканчэньне прыклад нечаканага дуэту, у якім музыка падыгрывае на кантрабасе і віялянчэлі швэдзкай джазавай сьпявачцы Cэсіліі Норбі (у 2015 яны запісалі альбом «Just the Two of Us»).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG