Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як украінцы ўшаноўваюць памяць Міхася Жызьнеўскага. Фотагалерэя

Беларус Міхась Жызьнеўскі — першы з замежных грамадзян, уганараваны званьнем Героя Ўкраіны. Пятро Парашэнка прысвоіў Міхасю Жызьнеўскаму, які загінуў падчас Рэвалюцыі годнасьці ў Кіеве, званьне Героя Ўкраіны пасьмяротна.

«Ён паклаў сваё жыцьцё за нашу і вашу свабоду. Для нас Міхась — не замежнік, для нас Міхась — украінец у душы»,— сказаў Пятро Парашэнка на сустрэчы з бацькамі Міхаіла Жызьнеўскага.

У Кіеве ёсьць два помнікі беларусу Міхалу Жызьнеўскаму на вуліцы Грушэўскага — на месцы ягонай гібелі пасярэдзіне праезнай часткі вуліцы і ля Марыінскага парку, а таксама памятная дошка на вуліцы Беларускай і іншыя памятныя знакі з партрэтам Міхася.

XS
SM
MD
LG