Дзяржсакратар ЗША выступае на Капіталійскім узгорку.
Амэрыканска-расейскія адносіны знаходзяцца сёньня ў горшым стане, чым калі-небудзь, заявіў у аўторак дзяржсакратар ЗША Рэкс Тылерсан, выступаючы на Капіталійскім узгорку. Задача — у тым, каб іх стабілізаваць, падкрэсьліў кіраўнік зьнешнепалітычнага ведамства ЗША.
Разам з тым Тылерсан адзначыў, што намаганьні, накіраваныя на супрацоўніцтва з Расеяй па Сырыі, рухаюцца наперад у пазытыўным кірунку.