Сёньня ў Менску прайшло пахаваньне адзінага сына старшыні Цэнтарвыбаркаму Лідзіі Ярмошынай.
Аляксею Ярмошыну было 40 гадоў, апошнія гады ён працаваў адвакатам у Менскай абласной спэцыялізаванай кансультацыі № 2, раней быў намесьнікам пракурора Фрунзенскага раёну Менску. Вядома, што Аляксей Ярмошын ня меў жонкі і дзяцей. Прычыны сьмерці пакуль не называюцца, але пахаваньне прайшло з закрытай трунай.
Разьвітацца з Аляксеем Ярмошынам прыехала вялікая колькасьць чыноўнікаў ды дзярж апарату Рэспублікі Беларусь, а таксама сваякі ды аднакурсьнікі.