Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністэрства адукацыі прапануе пачынаць факультатывы і клясную гадзіну а 8-й


Фота ©Shutterstock
Фота ©Shutterstock

Урокі ў школе аптымальна пачынаць а 9 гадзіне, а факультатывы і клясную гадзіну можна праводзіць а 8-й. Пра гэта сказала начальнік упраўленьня агульнай сярэдняй адукацыі Міністэрства адукацыі Сьвятлана Ўклейка падчас анлайн-канфэрэнцыі ў Белтэлерадыёкампаніі.

«У нас клясныя кіраўнікі не заўсёды могуць па раскладзе састыкавацца са сваімі дзецьмі, каб правесьці клясную гадзіну. Так, навучальныя заняткі аптымальна, па рэкамэндацыях мэдыкаў, пачынаць з 9:00. Бацькі як прыводзілі дзяцей, ідучы на працу, да 8 гадзіны, так і будуць прыводзіць. Але затое цяпер насамрэч ёсьць магчымасьць кляснаму кіраўніку правесьці клясную гадзіну з 8:00. Можна прыйсьці на факультатыўныя заняткі. Той, хто іх не наведвае, прыйдзе ў школу к 9:00», — сказала прадстаўніца міністэрства.

Паводле Ўклейкі, рэжым працы ў школе не мяняецца.

«Школа ў нас і сёньня адчыняецца ў 7:00, калі не раней, дзьверы яе адчыненыя. І так яна будзе адчыняцца і з 1 верасьня. Гаворка ідзе пра магчымую зьмену часу пачатку ўрокаў».

Сьвятлана Ўклейка сказала, што пакуль няма такога, што дакладна з 1 верасьня заняткі будуць пачынацца а 9 гадзіне.

«Прапанова такая ёсьць, яна паступіла, менавіта ўрокі пачынаць з гэтага часу. Але ўсё роўна трэба дырэктарам разам з адміністрацыяй і бацькамі папрацаваць і паглядзець, як гэта арганізаваць. Ёсьць маса пытаньняў. Казаць, што тут кардынальна нешта зьменіцца і мы нешта зламаем, нельга», — сказала Ўклейка.

12 траўня Аляксандар Лукашэнка сказаў, што трэба мяняць графік працы школ.

«Раней за дзявятую гадзіну ўрокі пачынаць ня трэба», — сказаў Лукашэнка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG