Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ілан Маск пакінуў экспэртныя рады Трампа. «Зьмена клімату — гэта рэальнасьць»


Адмова ад Парыскага пагадненьня шкодзіць ня толькі ЗША, але і ўсяму сьвету, заявіў заснавальнік SpaceX Ілан Маск. Вядомы ў сьвеце бізнэсоўца і інаватар паведаміў пра рашэньне пакінуць экспэртныя рады пры прэзыдэнце ЗША.

Пра гэта Маск напісаў у сваім акаўнце ў Twitter.

«Я сыходжу з прэзыдэнцкіх радаў. Зьмена клімату — гэта рэальнасьць. Адмова ад Парыскага пагадненьня шкодзіць ня толькі ЗША, але і ўсяму сьвету», — напісаў Маск.

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп абвясьціў аб выхадзе ЗША з Парыскага пагадненьня аб супрацьдзеяньні глябальнаму пацяпленьню. Пагадненьне было ўхваленае ў Парыжы ў 2015 годзе дзясяткамі дзяржаваў, якія зьяўляюцца асноўнымі забруджвальнікамі атмасфэры парніковымі газамі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG