Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці зьявіцца ў сьпісах выбаркамаў Максім Філіповіч?


Чым запомняцца зіма і вясна 17-га
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:34:42 0:00

Чым запомняцца зіма і вясна 17-га

Вынікі сэзону — у «Зоне Свабоды», штотыднёвай аналітычнай перадачы на тэлеканале Белсат.

Беларускую «гарачую вясну», арэлі сяброўства Беларусі і Расеі, і Захад паміж Трампам і Макронам абмяркоўваюць зь вядучай Ганнай Соўсь Дзьмітры Гурневіч, Юры Дракахруст і Віталь Цыганкоў.

Прапануем фрагмэнт дыскусіі.

Ганна Соўсь: У лютым-сакавіку па ўсёй Беларусі — ад Менску да невялікіх гарадоў — пракаціліся масавыя пратэсты супраць дэкрэту аб дармаедах. Спагнаньне падатку на дармаедзтва было прыпыненае, можна сказаць, што ў выніку пратэстаў і пэўнага байкоту гэтага дэкрэту. Які ўрок зрабілі ўлады і грамадзтва з гэтых пратэстаў і іх выніку?

Віталь Цыганкоў: Хочацца спадзявацца, што ўлады ўспрынялі і вывучылі нейкі ўрок і ён заключаецца ў тым, што ня трэба быць занадта нахабнымі, трэба трошкі глядзець на сёньняшні стан беларускай эканомікі і грамадзтва. Улады дзякуючы пратэстам сапраўды адступілі ў пэўнай ступені, указ быў прыпынены. І гэта штосьці новае за апошнія гады для ўладаў Беларусі, хаця такія моманты бывалі, але даўненька ня можам прыгадаць, каб улада фактычна адкрыта прызнала сваю памылку.

Па-другое, улады ўбачылі той узровень незадаволенасьці, нават азлобленасьці ў грамадзтве, які існуе менавіта ў дачыненьні да іх дзеяньняў. Улады пайшлі вывучаць гэты ўзровень, усіх чыноўнікаў кінулі на сустрэчы зь людзьмі, і, напэўна, у адпаведных сваіх аналітычных дакладных запісках і ў сваёй сацыялёгіі, калі я на ў іх яшчэ існуе, яны вельмі выразна зафіксавалі гэты ўзровень незадаволенасьці і для сябе пастанавілі, што, безумоўна, трэба дзейнічаць больш асьцярожна і абачліва.

яны вельмі выразна зафіксавалі гэты ўзровень незадаволенасьці і для сябе пастанавілі, што, безумоўна, трэба дзейнічаць больш асьцярожна і абачліва

Што тычыцца грамадзтва, то сярод відавочных наступстваў — што тое, што называецца палітычна актыўным грамадзтвам, па выніку гэтых пратэстаў зразумела, што неабавязкова, калі раптам людзі выходзяць, што гэта набудзе эфэкт сьнежнага кому, што ўлада ўмее на сёньняшні момант па-ранейшаму спыняць масавыя пратэсты пернікам альбо пераважна пугай, і даволі жорсткай пугай. Было такое ўражаньне ў меншай часткі беларускага грамадзтва, што яшчэ трошкі трэба паднаціснуць, і заўтра выйдзе не 3-5 тысяч, а 30-50 тысячаў чалавек, і пачнуцца палітычныя зьмены. Але аказалася, што ня ўсё так проста, і грамадзтва яшчэ не настолькі разьняволілася і пазбавілася страху нават за гэтыя пару гадоў так званай лібэралізацыі, калі не арыштоўвалі, і ўлада ўсё ж не настолькі слабая, як магло падацца ў першыя тыдні гэтых пратэстаў.

Ганна Соўсь: Напачатку 2018 году ў Беларусі адбудуцца мясцовыя выбары. Ці сёлетнія пратэсты могуць неяк паўплываюць на хаду кампаніі, ці ўсё будзе як звычайна?

Юры Дракахруст: Амаль упэўнены, што паўплываюць. Можа быць не на канчатковыя вынікі, хаця не выключаю, што і на канчатковыя вынікі паўплываюць у тым сэнсе, што прэцэдэнт 2016 году (няважна, абраньне ці прызначэньне, але Канапацкаяі і Анісім — у Палаце прадстаўнікоў). Не выключаю, што і ў лютым 2018 году, калі мы даведаемся вынікі мясцовых выбараў, таксама карціна ня будзе такая зачышчаная і стэрыльная, якая яна была раней.

Магчыма па выніку абраньня гэта ўсё скончацца нулём. Але сам працэс будзе не нулявы

З другога боку нават гэтыя пратэсты, і гэты байкот, калі 90% не заплацілі падатак на дармаедзтва, сьведчыць пра тое, што патэнцыял пратэсту, незадаволенасьці значна большы, чым нават тая колькасьць людзей, якія выходзілі на вуліцу. А выбары — гэта канвэнцыйны, легальны спосаб выказваньня сваёй палітычнай думкі. І я мяркую, што прынамсі выбарчыя кампаніі нас чакаюць пры канцы гэтага і на пачатку наступнага году вельмі цікавыя. І будзе вельмі цікава, ці зьявяцца падчас гэтай кампаніі ў сьпісах і ў якой ролі зьявяцца новыя лідэры кшталту Максіма Філіповіча. Магчыма па выніку абраньня гэта ўсё скончацца нулём. Але сам працэс будзе не нулявы.

Ганна Соўсь: У сакавіку масавымі затрыманьнямі, крымінальнай справай супраць колішніх чальцоў арганізацыі «Белы легіён» скончылася сёлетняе сьвяткаваньне Дня волі. Чаму ўлады пайшлі на такія жорсткія крокі? Выглядае, што Майдан ім не пагражаў, нават калі б і не разганялі...

Дзьмітры Гурневіч: Улада дзейнічала паводле сваёй клясычнай схемы, каб запалохаць народ, каб паказаць, што гэта ўсё плёткі, што мы ня ў форме, страцілі ўплыў і не кантралюем сытуацыю. Гэтым разгонам, жорсткасьцю, не прапарцыйна выведзенай сілай на вуліцы Менску, улада паказала, што, калі трэба, мы закруцім гайкі так, што вам мала не пакажацца. І ў прынцыпе яна гэтага дамагліся, бо сапраўды пратэсты зьменшыліся, што, праўда, не азначае, што яны ня могуць не ўскалыхнуць у нейкі час. Але ўлада паказала, што яны ўмее эфэктыўна гэтымі лапінкамі пажары вельмі хутка тушыць.

Ганна Соўсь: І як вынік міністар унутраных справаў Шуневіч атрымаў падзяку ад дэпутатаў Палаты Прадстаўнікоў...

Дзьмітры Гурневіч: Гэта ўвогуле Оруэл...

Юры Дракахруст: Вайна — гэта мір.

Дзьмітры Гурневіч: Насамрэч так было ў Беларусі заўсёды, разганяліся дэманстрацыі, людзі не выходзілі, праз нейкі час гэта ізноў пачыналася. Гэта па нейкім коле ў Беларус кружляе ўвесь час...

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG