Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сэрбія не зьбіраецца ўступаць у NATO, — сэрбскі в. а. прэм’ера


Сяргей Лаўроў і Івіца Дачыч
Сяргей Лаўроў і Івіца Дачыч

Сэрбія не плянуе ўступаць у NATO і мае намер нарошчваць узаемадзеяньне з Расеяй, заявіў у чацьвер выканаўца абавязкаў прэм’ер-міністра Сэрбіі, кіраўнік МЗС гэтай краіны Івіца Дачыч.

«Сэрбія ня мае намеру ўступаць у NATO і хоча пашыраць адносіны з Расеяй», — сказаў ён на панэльнай дыскусіі ў рамках Пецярбурскага міжнароднага эканамічнага форуму.

Паводле Дачыча, у Бялграда і Масквы ёсьць патэнцыял для разьвіцьця супрацоўніцтва ў розных галінах эканомікі.

Між тым суседняя Чарнагорыя 5 чэрвеня афіцыйна стане 29-м чальцом NATO. У Маскве рашэньне аб уступленьні Чарнагорыі ў NATO ўспрынялі вельмі нэгатыўна.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG