Жыхар Пінску Мікалай Крычко выйшаў на мыліцах 11 сакавіка на «марш недармаедаў». Ён ня мае нагі, ходзіць на мыліцах, бо на якасны імпартны пратэз няма грошай. Але нягледзячы на гэта, пэнсіянэр выйшаў на плошчу, каб выказаць сваю нязгоду з сытуацыяй у краіне.
Гэты ўчынак уразіў гомельскага праваабаронцу Леаніда Судаленку, які заклікаў беларусаў дапамагчы інваліду набыць пратэз.
Пакуль на заклік праваабаронцы адгукнуліся каля 50 чалавек. Мікалай Канстанцінавіч кажа, што літаральна некалькі дзён таму наведваўся ў банк, дзе яму паведамілі, што на рахунак паступіла крыху больш за тысячу рублёў: «Што ж тут скажаш, не хапае грошай. 6140 рублёў і 20 капеек каштуе якасны імпартны пратэз. Пакуль сабранай сумы далёка не хапае. Але цяпер лета, меней выдаткаў на кватэру. Таму ашчаджаю, адкладваю сам нейкія грошы. Думаю, што з часам неабходная сума назьбіраецца». Мікалай Трафімавіч дзякуе ўсім, хто пералічыў грошы на ягоны рахунак. Рэквізыты, па якіх можна ахвяраваць грошы Мікалаю Крычку:
ААТ «АСБ Беларусбанк», аддзяленьне № 121/134 у Пінску, р/р 000092 (дабрачынны рахунак), атрымальнік — Крычко Мікалай Трафімавіч