Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Петля пристрастия» ўзяла чатыры з шасьці ўзнагародаў прэміі Rock Profi


Гурт «Петля пристрастия»
Гурт «Петля пристрастия»

Упершыню за 5 гадоў існаваньня беларускай музычнай прэміі Rock-profi 4 з 6 узнагародаў атрымаў адзін і той жа гурт. «Петля пристрастия» была названая «Артыстам году», а таксама атрымала ўзнагароды за найлепшы альбом («Мода і аблокі»), найлепшую песьню («Груз») і найлепшы запіс (гукарэжысэр Алег Даманчук за альбом «Мода і аблокі»).

У намінацыі «Дэбют году» перамаглі мэталісты Nebulae Come Sweet, а прыз «За ўнёсак у беларускую музыку» атрымаў гурт Neuro Dubel.

Прэмія Rock-profi прысуджаецца па выніках галасаваньня беларускіх выканаўцаў, якія выдавалі альбомы цягам апошніх трох гадоў (сёлета экспэртаў было 51). Летась на прэміі «Артыстам году» назвалі Re1ikt, а «Альбомам году» — іхныя «Лекавыя травы».

«Петля пристрастия» нядаўна таксама атрымала шэраг узнагародаў на прэміі experty.by — за «Альбом году» і «Найлепшы рок-альбом» (за «Мода і аблокі»), «Прыз штатных экспэртаў» і «Прыз вялікага журы».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG