Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: «Я вельмі хацеў бы, каб мы больш выкарыстоўвалі беларускую мову»


Аляксандар Лукашэнка падчас сустрэчы з навучэнцамі менскіх школ
Аляксандар Лукашэнка падчас сустрэчы з навучэнцамі менскіх школ

Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка заявіў на сустрэчы з навучэнцамі «Моладзь. Погляд у будучыню», што выступае за больш шырокае выкарыстаньне беларускай мовы.

На пытаньне пра вывучэньне гістарычных прадметаў у школе на беларускай мове Лукашэнка адказаў так:

«Я катэгарычны праціўнік навязваньня вучням нейкай дзяржаўнай мовы — у нас іх дзьве — руская і беларуская. Чалавек сам павінен вызначыцца, на беларускай ці рускай ён будзе вывучаць. Калі вы мяне спытаеце, а я як хацеў бы... Я хацеў бы, каб гэтыя прадметы вывучаліся на беларускай мове. Мы больш маем зносіны, у тым ліку ў побыце, на рускай мове. Беларускай мовы ў нашым побыце не хапае. Дрэнна гэта ці добра? Ня ведаю. Ня думаю, што гэта катастрофа».

Лукашэнка выказаўся пра расейскую мову.

«Гэта наша мова. Мы на гэтай мове стагодзьдзямі размаўлялі, — сказаў кіраўнік краіны. — Мы гінулі за гэтую мову».

«Праўда ў тым, што ў нас ёсьць і іншая мова, якая нас адрозьнівае ад іншых народаў. Бо дзяржава і народ маюць пэўныя асаблівасьці, у тым ліку сваю мову. Калі ў народу свая мова, значыць, гэта народ. У нас такіх дзьве. Мы багатыя», — цытуе БелТА Лукашэнку.

Аляксандар Лукашэнка сказаў, што ён не прыхільнік таго, каб штучна нешта насаджаць, інакш можа ўзьнікнуць адтаргненьне:

«Ад неразуменьня моўных праблем часта войны пачыналіся. Нам гэта не патрэбна».

«Вядома, як прэзыдэнт Беларусі я вельмі хацеў бы, каб мы больш выкарыстоўвалі беларускую мову», — сказаў Аляксандар Лукашэнка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG