Альгерд Бахарэвіч, Сяргей Харэўскі, Дзьмітры Плакс, Адам Глобус, Віржыні Шыманец, Тацяна Бембель, Сьвятлана Каткова — вось толькі некалькі імёнаў новага выпуску «Монолога».
Альманах выдаецца 21-ы раз фатографам і літаратарам Аляксеем Андрэевым.
У томе на 311 старонак — мастацкія тэксты і ілюстрацыі, а таксама ўласна маналёгі людзей з розных сфэраў дзейнасьці, якіх яднае творчы падыход да жыцьця.
Прэзэнтацыя адбылася ў менскім Доме дружбы народаў 22 траўня.