Надпіс быў зроблены на знак салідарнасьці з затрыманымі актывістамі ў справе «Белага легіёну», якія ўжо два месяцы знаходзяцца на Валадарцы ў СІЗА № 1 Менску і ў «амэрыканцы» — турме КДБ.
Гэта ня першы раз, калі на мурале зьяўляюцца надпісы і дамалёўкі. Так, у кастрычніку мінулага году ў букеце «беларускага хлопчыка» і ў вянку «расейскай дзяўчынкі» зьявіўся калючы дрот, які пасьля замалявалі, а куратара стрыт-арт-супольнасці Signal Алега Ларычава суд пакараў штрафам у 50 базавых (1150 рублёў) за калючы дрот на мурале, які сымбалізуе сяброўства сталіц Беларусі і Расеі. Такі самы штраф атрымаў яшчэ адзін малады чалавек.