Аўтамабіль служыць для дастаўкі да месца правядзеньня апэрацыі экіпажа, вады і спэцсродкаў, процідзейнічае групам асобаў, якія парушаюць грамадзкі парадак, шляхам узьдзеяньня на іх вадой і спэцсродкамі, паведамляе БелаПАН.
«Шторм» створаны на базе МАЗ-6317Х9 з колавай формулай 6×6. Максымальная хуткасьць — 80 км у гадзіну. Баявы разьлік — 3 чалавекі. Умяшчальнасьць цыстэрны для вады — 9 тон. Пажарная помпа — 50 літраў у сэкунду. Аўтамабіль забясьпечвае ўзьдзеяньне вадзянога струменю на 30 — 50 мэтраў, маркіруючае дзеяньне фарбавальнікаў, абарону і жыцьцезабесьпячэньне баявога разьліку, кругавы агляд у любы час сутак, магчымасьць фіксаваць, захоўваць, праглядаць відэаінфармацыю пра навакольны стан.
Машына дэманструецца на выставе ўзбраеньня і вайсковай тэхнікі ў Менску Milex-2017.