Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Справа Шарамета: сьледчыя правяраюць датычнасьць былога супрацоўніка СБУ да забойства журналіста


У Галоўным сьледчым упраўленьні Нацыянальнай паліцыі Ўкраіны адбываецца допыт былога супрацоўніка Службы бясьпекі Ўкраіны Ігара Усьціменкі, на магчымую датычнасьць якога да забойства Паўла Шарамета ўказала незалежнае журналісцкае расьледаваньне.

«Спадар Усьціменка прыйшоў на допыт, адпаведна парадку, устаноўленаму Крымінальна-працэсуальным кодэксам Украіны. Цяпер праводзяцца сьледчыя дзеяньні і правяраецца інфармацыя, выкладзеная ў журналісцкім расьсьледаваньні», — паведаміў Радыё Свабода прэсавы сакратар Нацыянальнай паліцыі Ўкраіны Яраслаў Тракала.

Калі сьледчыя вырашаць, што інфармацыя не нашкодзіць сьледзтву, то будзе паведамленьне.

У той жа час, паводле яго, сьледчыя пакуль не вызначыліся з абнародваньнем паказаньняў былога супрацоўніка СБУ. «Калі сьледчыя вырашаць, што інфармацыя не нашкодзіць сьледзтву, то будзе паведамленьне. У выпадку ж, калі яны будуць меркаваць, што яна непажаданая для распаўсюджаньня, то ніякіх падрабязнасьцяў не будзе», — патлумачыў Яраслаў Тракала.

Сёньня старшыня Службы бясьпекі Ўкраіны Васіль Грыцак заявіў, што Ігар Усьціменка пасьля звальненьня са Службы бясьпекі ў красавіку 2014 году не працаваў у інтарэсах гэтай спэцслужбы і не выконваў ніякіх яе заданьняў. «Адказваю сваёй галавой. Гэта ж немагчыма будзе ўтаіць, калі расьсьледаваньне пойдзе далей і будуць знойдзеныя нейкія доказы таго, што ён быў пад прыкрыцьцем і працаваў у інтарэсах службы. Не, ён не працаваў у інтарэсах органаў Службы бясьпекі», — падкрэсьліў Васіль Грыцак.

Беларускі, расейскі і ўкраінскі журналіст Павал Шарамет загінуў 20 ліпеня 2016 года ў цэнтры Кіева ў выніку выбуху аўтамабіля. Паліцыя кваліфікуе яго сьмерць як наўмыснае забойства, зьдзейсьненае спосабам, небясьпечным для жыцьця многіх людзей.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG