Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палякі сабралі 6 тысяч даляраў на штрафы для журналістаў Белсату


Дырэктарка Белсату Агнешка Рамашэўска-Гузы ініцыявала ў Польшчы збор сродкаў на сплату штрафаў для журналістаў тэлеканалу. Ад паловы сакавіка іх асудзілі да штрафаў агульнай сумай — больш за 11 тысяч рублёў.

Прысуджаныя штрафы значна перавысілі сродкі, якія кіраўніцтва каналу прызначыла на гэтыя мэты, і магчымасьці беларускіх арганізацыяй, якія займаліся дапамогай аштрафаваным журналістам.

«У 13 выпадках іх асудзілі за працу без акрэдытацыі, у двух за, нібыта, «лаянку ў публічным месцы. Калі палякі змагаліся за свабоду, ім таксама дапамагалі» — напісала Агнешка Рамашэўска-Гузы ў сваім Фэйсбуку і зьвярнулася да палякаў з заклікам дапамагчы супрацоўнікам каналу аплаціць штрафы.

За тыдзень на адмысловы рахунак, які прадставіла каналу Асацыяцыя польскіх журналістаў, палякі перавялі амаль 5 200 даляраў.

«З публікацый у некаторых польскіх СМІ можа скласьціся ўражаньне, што сытуацыя ў Беларусі моцна зьмянілася. Неабходнасьць гэтага збору сьведчыць пра адваротнае» — гаворыць прадстаўнік кіраўніцтва каналу Аляксей Дзікавіцкі.

Кампанія па зборы сродкаў працягваецца. У бліжэйшы час журналістаў Белсату чакаюць тры чарговыя судовыя працэсы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG