У Шатляндыі кампутэрны вірус-вымагальнік атакаваў некалькі мэдычных установаў.
Раней паведамлялася, што ад падобных нападаў пацярпелі некалькі шпіталёў у Англіі (https://www.yahoo.com/news/british-hospitals-hit-cyber-attack-152902597.html).
Працаўнікам аховы здароўя даводзіцца перанакіроўваць машыны «хуткай дапамогі»; людзей заклікаюць ўстрымацца ад спробаў зьвязацца са сваімі лекарамі.
16 брытанскіх траставых арганізацый у сыстэме аказаньня мэдыцынскіх паслугаў паведамілі аб хакерскіх атаках з дапамогай праграмаў, якія патрабуюць выкуп.
Брытанскі Нацыянальны цэнтар кібэрбясьпекі вядзе расьсьледаваньне.
Таксама сёньня кампутарны вірус-вымагальнік заблякаваў працу некалькіх буйных кампаній у Гішпаніі, уключаючы карпарацыю «Telefonica».
Пакуль не ўстаноўлена, ці ёсьць наўпроставая сувязь паміж кібэратакамі ў дзьвюх краінах.