У Беларусі набываюць папулярнасьць спаборніцтвы па экстрэмальнаму бегу зь перашкодамі «Bison Race». Гэтым разам экстрэмалам была прапанавана новая траса ў гарналыжным комплесе «Сілічы» пад Менскам. Акрамя дарослых у забегах прынялі ўдзел юніёры і дзеці, для якіх была спрошчаная траса.