Акція праходзіла на тэрыторыі Нацыянальнага музэю гісторыі Ўкраіны ў Другой сусьветнай вайне і была прымеркаваная да чарговай гадавіны завяршэньня вайны з нацысцкай Нямеччынай.
Беларускі сьцяжок трымала дзяўчынка сярод іншай моладзі, якая знаходзілася па пэрымэтры трыбуны з запрошанымі гасьцямі. Побач луналі сьцяжкі шэрагу іншых дзяржаў — Швэцыі, Турэччыны, Вялікай Брытаніі, Літвы, Канады, Польшчы ды іншых.
Ва Ўкраіне ад 2015 года 8 траўня адзначаецца на дзяржаўным узроўні як дзень памяці ды прымірэньня. У адпаведныя указе прэзыдэнта адзначалася, што мэтай устанаўленьня такой даты ёсьць «годнае ўшанаваньне подзьвігу ўкраінскага народу, яго выбітнага ўнёску ў перамогу антыгітлераўскай кааліцыі ў Другой сусьветнай вайне і выказваньня павагі ўсім змагарам супраць нацызму».