Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Някляеву адмаўляюць у выкліку хуткай дапамогі на Акрэсьціна


Экс-кандыдату ў прэзыдэнты, апазыцыйнаму палітыку, паэту Уладзіміру Някляеву, які адбывае пяцісуткавы арышт у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў (ЦІП) на Акрэсьціна, адмаўляюць у выкліку хуткай дапамогі.

Як паведаміла БелаПАН жонка палітыка Вольга Някляева, сёньня ёй патэлефанаваў мужчына, які распавёў, што адбываў пакараньне разам з Уладзімірам Някляевым і выйшаў на волю. Паводле яго слоў, у Някляева падвышаны артэрыяльны ціск, раніцай яму даюць таблетку для паніжэньня ціску, але стан здароўя палітыка ўсё роўна застаецца нездавальняючым. На просьбы выклікаць хуткую дапамогу Някляеву адмаўляюць.

Паводле зьвестак БелаПАН, заўтра, 9 траўня, Уладзіміра Някляева плянуе наведаць яго адвакат.

Палітык быў затрыманы 6 траўня прыкладна ў 10.30 каля свайго дома ў Менску супрацоўнікамі АМАП і дастаўлены на Акрэсьціна. Жонцы Някляева паведамілі, што па рашэньні суду ён павінен адбыць пяцісуткавы адміністрацыйны арышт за ўдзел у несанкцыянаваным «Маршы недармаедаў» 17 лютага ў Менску.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG