«Вячаслава абвінавачваюць ва ўдзеле ў акцыі салідарнасьці з незаконна арыштаваным Мікалаем Статкевічам і іншымі беларускімі палітвязьнямі, якая адбывалася 1-га траўня. Вячаслаў кажа, што ўдзел у акцыі салідарнасьці зьяўляецца яго грамадзянскім абавязкам», — паведаміла актывістка Алена Талстая.
Падтрымаць палітыка ў судзе прыйшлі Мікалай Статкевіч і Марына Адамовіч.
Вячаслава Сіўчыка затрымалі 3 траўня. Невядомыя ў цывільным выцягнулі актывіста з маршруткі і зьвезьлі ў мікрааўтобусе без нумароў у невядомым кірунку.
Пазьней маці палітыка паведаміла, што ён знаходзіцца ў турме на Акрэсьціна.
Сёньня ў судзе Цэнтральнага раёна будзе разглядацца таксама адміністрацыйная справа каардынатара грамадзянскай кампаніі «Эўрапейская Беларусь» Яўгена Афнагеля. Яго затрымалі ў Менску позна вечарам 3 траўня. Да суда актывіст таксама знаходзіўся на Акрэсьціна.