Жыхар мястэчка Малеч Бярозаўскага раёну Віталь Шылінец быў пакараны судзьдзёй Натальляй Вакульчык годам папраўчых работ і адлічэньнем 15% з заробку за абліты фарбай бюст Леніна, перадае Радыё Рацыя.
Шылінец не прызнае сваёй віны і мае намер абскардзіць прысуд, бо лічыць Уладзіміра Леніна злачынцам, помнікі якому не павінны стаяць на беларускіх плошчах:
«Ленін разагнаў заканадаўчы канстытуцыйны орган — Устаноўчы сход. Бальшавікі расстралялі мірную дэманстрацыю, нязгодную з гэтым разгонам, што прывяло да грамадзянскай вайны і да мільёнаў ахвяраў... Не было такога чалавека, хто б сказаў, што я зрабіў нешта ня так. Многія выказвалі салідарнасьць са мной», — расказвае Рацыі Шылінец.
Бюст, устаноўлены каля 1980 году, нідзе не стаіць на балянсе; раней яго ніхто не чапаў.