Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Арт-мэнэджэр Ларычаў на волі пасьля пяці сутак у турме на Акрэсьцна


Алег Ларычаў
Алег Ларычаў

Алег Ларычаў вызвалены позна ўвечары 1 траўня.

Судзьдзя Вікторыя Шабуня зьвінаваціла Алега ў дробным хуліганстве: нібы ён 27 красавіка лаяўся матам і махаў рукамі ў цэнтры Менску.

Алег Ларычаў быў зьбіты невядомымі ​4 красавіка. Ён падаў заяву ў міліцыю , але сам пазьней быў затрыманы і пакараны штрафам у 1150 рублёў за дамалёўку колкага дроту на мурале «Масква-Менск».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG