Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ААН патрабуе дэталёвага вывучэньня сытуацыі з ЛГБТ-супольнасьцю ў Чачні


ААН патрабуе правесьці дэталёвае расьсьледаваньне сытуацыі з прадстаўнікамі ЛГБТ-супольнасьці ў Чачні.

Пра гэта ў панядзелак заявіў вярхоўны камісар ААН у правах чалавека Зэйд аль-Хусэйн на брыфінгу ў Жэнэве. Ён падкрэсьліў, што ААН працягне сачыць за гэтай сытуацыяй.

У пачатку красавіка расейская «Новая газэта» апублікавала расьсьледаваньне пра перасьледы гомасэксуалаў у Чачні. Выданьне сьцьвярджала, што ў рэспубліцы без суду і сьледзтва забіваюць прадстаўнікоў гей-супольнасьці, незаконна пазбаўляюць іх свабоды і катуюць.

Улады Чачні абвінавацілі газэту ў паклёпе.Радыё Свабода таксама пісала пра рэпартаж карэспандэнта Сяргея Хазава-Касіа пра турму ў сяле Цоцы-Юрт, куды зьмяшчалі ўсіх, каго падазравалі ў гомасэксуальнасьці.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG