Пуск ракеты, здольнай несьці ядзерны зарад, адбыўся на фоне абвастрэньня сытуацыі ў Паўночнай Карэі. Пхэньян ў красавіку актывізаваў падрыхтоўку да правядзеньня новага ядзернага выпрабаваньня. У адказ ЗША адправілі ўдарную групу ў акваторыю каля берагоў Карэйскага паўвострава. Пры гэтым у Вашынгтоне адмаўляюць сувязь сёньняшніх выпрабаваньняў з падзеямі ў КНДР.
Да канца гэтага году ЗША разгорнуць у Паўднёвай Карэі сыстэмы супрацьракетнай абароны. Чакаецца, што наступныя ядзерныя выпрабаваньні КНДР можа правесьці ўжо 25 красавіка — у гонар дня заснаваньня Карэйскай народнай арміі.