«Чарнобыльскі шлях» завяршыўся а 19.25 каля чарнобыльскай капліцы супольнай малітвай «Ойча наш». Пасьля гэтага Павал Севярынец заклікаў удзельнікаў далучыцца да мітынгу КХП БНФ у Кіеўскім сквэры.
Значная частка калёны рушыла туды.
Як перадае карэспандэнт Свабоды ў раёне Кіеўскага сквэру на вуліцы Азізава знаходзяцца аўтобусы з АМОНам і некалькі аўтазакаў.