Свабода дазналася, што кватэра Сяргея Манкевіча месьціцца акурат насупраць вокнаў кабінэту міністра ўнутраных спраў Ігара Шуневіча.
Таксама бел-чырвона-белы сьцяг вісеў недалёка ад скульптурнай выявы расейскага гарадавога, якую ўрачыста адкрыў Ігар Шуневіч да 100-годзьдзя беларускай міліцыі.
За пэрформанс з накідваньнем пятлі на шыю царскаму паліцэйскаму быў прыцягнуты да адказнасьці Вячаслаў Касінераў.
Сяргей Манкевіч доўгі час адмаўляўся адчыняць дзьверы. Але ўрэшце выйшаў да міліцыянтаў і быў затрыманы.
Пасьля 19:00 Сяргея Манкевіча адпусьцілі з Маскоўскага РУУС у Менску.