Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Берасьці забаранілі дэманстрацыю 1 траўня


Апазыцыйны першамай у Берасьці
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:44 0:00

Апазыцыйны першамай у Берасьці ў 2013 годзе

Апазыцыйнай дэманстрацыі 1 траўня ў Берасьці ня будзе, гарвыканкам ня даў дазволу на яе правядзеньне. Меркавалася, што акцыя пройдзе ў цэнтры Берасьця.

Дэманстрацыю меркавалі арганізаваць берасьцейскія кіраўнікі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Маслоўскі, партыі БНФ Зьміцер Шыманскі і Аб’яднанай грамадзянскай партыі Ўладзімер Вуек.

У часе масавай акцыі плянавалася прыйсьці шэсьцем цэнтральнымі вуліцамі Берасьця і зладзіць мітынг на плошчы Свабоды. На мітынгу заяўнікі зьбіраліся абмеркаваць «стаўленьне да бягучых праблемаў у эканамічным і палітычным жыцьці Беларусі, данесьці да ўдзельнікаў мітынгу адказы органаў дзяржаўнай улады на рэзалюцыі мітынгу 25 сакавіка 2017 г.»

Акцыя прымяркоўвалася да Дня міжнароднай салідарнасьці працоўных.

Апошні раз прадстаўнікам апазыцыі дазвалялі зладзіць першамайскую дэманстрацыю ў цэнтры Берасьця ў 2013 годзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG