Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паўночная Карэя абяцае патапіць авіяносец ЗША «Карл Вінсан» «адным ударам»


Паўночная Карэя заявіла ў нядзелю, што гатовая патапіць амэрыканскі авіяносец «Карл Вінсан», каб прадэманстраваць сваю ваенную моц. Пра гэта Пхэньян заявіў пасьля таго, як два японскія вайскоўвыя караблі далучыліся да авіяноснай групы ЗША для вучэньняў у заходняй частцы Ціхага акіяна.

«Нашы рэвалюцыйныя сілы гатовыя змагацца з ядзерным авіяносцам ЗША, каб зьнішчыць яго адным ударам», — гаворыцца ў камэнтары, апублікаваным у газэце кіруючай Працоўнай партыі Карэі. Газэта «Надон сінмун» параўнала авіяносец з «грубай жывёлінай» і сказала, што ўдар па ім стане «рэальным прыкладам таго, як паказаць сілу нашых узброеных сіл». Камэнтар быў зьмешчаны на трэцяй старонцы газэты пасьля дзьзвюхстаронкавай нататкі пра втзыт кіраўніка Кім Чэн Ына на сьвінафэрму.

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп даручыў ударнай групе па чале з авіяносцам «Карлам Вінсан» адправілася ў акваторыю ў берагоў Карэйскага паўвостраву ў адказ на моцную напружанасьць з боку Паўночнай Карэі, і ў адказ на яе пагрозы нападу на Злучаныя Штаты і іх азіяцкіх саюзнікаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG