Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьцейцы «павіншавалі» Леніна з нараджэньнем — залілі помнік чырвонай фарбай


У Берасьці невядомыя аблілі чырвонай фарбай пастамэнт помніка Леніну. Пра гэта паведамляе інтэрнэт-выданьне «Рэальны Брэст». У прыватнасьці, напалову заліты надпіс па-расейску «Ленин».

Здарылася гэта за дзень да дня нараджэньня «правадыра ўсясьветнага пралетарыяту», які прыхільнікі камуністычнай ідэалёгіі адзначаюць 22 красавіка традыцыйным ускладаньнем вянкоў і кветак.

Цяпер на месцы інцыдэнту працуюць супрацоўнікі камунальных службаў, якія адціраюць фарбу, а таксама прадстаўнікі Сьледчага камітэту.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG