Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка насьцярожыўся «незбалянсаванасьцю» гандлю з Кітаем. Кітаю нармальна


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Аляксандар Лукашэнка заявіў на сустрэчы са старшынём Пастаяннага камітэту Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў Чжан Дэцзянам пра дысбалянс зьнешняга гандлю:

«Мяне вельмі турбуе — і вы, напэўна, гэта заўважылі — незбалянсаванасьць нашага двухбаковага гандлю. Вельмі прасіў бы вас удзяліць сур’ёзную, пільную ўвагу гэтаму пытаньню як у межах работы беларуска-кітайскага міжурадавага камітэту супрацоўніцтва, так і на ўзроўні кіраўнікоў урадаў дзьвюх краінаў, парлямэнтароў», — перадае БелТА словы Лукашэнкі.

Дысбалянс сапраўды ёсьць. Так, за студзень 2017 году (апошнія даступныя на сёньня зьвесткі) экспарт Беларусі ў Кітай склаў 40 млрд даляраў (+25% за год), імпарт — без малога 200 млрд (+35% за год). Таваразварот Беларусі з Кітаем большы, чым з суседняй Польшчай, але крыху меншы, чым з Ўкраінай, і амаль у 10 разоў меншы за таваразварот з Расеяй.

Акрамя дысбалянсу гандлю, Лукашэнка не выказваў прэтэнзіяў да Кітаю: прапанаваў дэтальна абмеркаваць эканамічную, гандлёвую, інвэстыцыйную, фінансавую і банкаўскую супрацу, прыцягненьне інвэстараў у кітайска-беларускі парк, згадаў ідэю праектаў, што маюць стаць «іміджавымі» для Кітаю.

На беларуска-кітайскую супрацу зусім не наракаў Чжан Дэцзян: наадварот, выказаў задаволенасьць разьвіцьцём двухбаковых стасункаў. Паводле яго, дзяржавы падтрымліваюць інтэнсіўныя кантакты на розных узроўнях, маюць інтэграваныя эканамічныя інтарэсы і дынамічныя гуманітарныя сувязі, «заўсёды аказваюць адна адной давер і дапамогу».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG