У маім дзяцінстве пасху пякла бабуля. Потым мама, сьвякроўка. Самой давялося прыступіць да сьвяшчэннадзейства з пасхальным цестам ужо дарослай. Праўду скажу: баялася. Наслухалася ад старэйшых, што цеста любіць цішыню, баіцца скразьнякоў, залежыць ад настрою. У дзень, калі ставіла рошчыну на куліч, размаўляла шэптам, ня грукала дзьвярыма, выганяла на двор сабаку, каб, крый Божа, не забрахаў. Але кожны раз нехта ды ўчыняў дывэрсію.
Нарэшце купіла электрычную хлебапечку, і праблемы зьніклі: куліч выходзіў высокі, гладкі, як пакупны. Але ў касьцёле на мой велікодны кошык касавурыліся няўхвальна — паленавалася, пераклала на тэхніку, ня ўклала сэрца.
Вялікдзень — традыцыя, і няма чаго тут выпендрывацца.
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org