На просьбу карэспандэнта Свабоды выказацца пра фільм «Белы легіён чорных душаў», паказаны 11 красавіка па БТ, вядомы беларускі кінарэжысэр Юры Хашчавацкі сказаў, што ён даўно не глядзіць БТ.
«Я ўжо даўно не гляджу БТ і вам ня раю. Гэта ж прамыўка мазгоў. Я адпачатку разумею, што гэта будзе. Што ж мне займацца ерундой і траціць на гэта час?!
Мне гэта даўно нецікава. Я ведаю прыкладна, што там будзе і як гэта будзе выглядаць. У іх у адным стандарце робяцца гэтыя фільмы. Таму ня раю глядзець, трэба займацца сваёй справай».