Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Баранавічах заплянавалі акцыі на 26 красавіка і 1 траўня


Ілюстрацыйнае фота. «Марш недармаедаў» у Баранавічах. 26 лютага 2017 году
Ілюстрацыйнае фота. «Марш недармаедаў» у Баранавічах. 26 лютага 2017 году

Чатыры заяўкі на правядзеньне акцыяў 26 красавіка і 1 траўня падалі актывісты руху «За свабоду» ў Баранавічах.

Паводле каардынатара руху ў Берасьцейскай вобласьці Юрыя Казакевіча арганізатары просяць дазвол правесьці адначасова і пікет, і шэсьце падчас чарговай гадавіны аварыі на ЧАЭС і ў Дзень працы:

«На мэце ня толькі выказаць салідарнасьць з працоўнымі і згадаць ахвяраў трагедыі, але таксама патрабаваньне адмены дэкрэту № 3, вяртаньне ўлады народу, а таксама правядзеньне свабодных і дэмакратычных выбараў. Спадзяёмся, што нашы заяўкі будуць у тым ці іншым фармаце задаволеныя».

У той жа час Баранавіцкі гарвыканкам забараніў правядзеньне «народнага сходу», які плянаваў 15 красавіка правесьці сябра партыі БНФ Мікалай Чарнавус. Актывіст жадаў выказаць пратэст у сувязі са зьбядненьнем людзей, рэзкім падзеньнем заробкаў і ростам цэнаў. Але чыноўнікі не дазволілі Мікалаю Чарнавусу-старэйшаму правесьці акцыю:

«Забаранілі на той падставе, што арганізатарамі акцыі ня могуць быць асобы, якія на працягу году парушылі заканадаўства аб масавых мерапрыемствах. Але ж гэта парушэньне маіх канстытуцыйных правоў, паколькі грамадзяне краіны маюць права на мірныя сходы і свабоднае выказваньне сваёй думкі. Таму буду намагацца, каб правесьці народны сход і выказаць сваю нязгоду з палітыкай існага кіраўніцтва краіны».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG