Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жызьнеўскі пасьмяротна атрымае званьне Героя Ўкраіны. Парлямэнт ухваліў закон


Пятро Парашэнка з жонкай ля помніка Міхаілу Жызьнеўскаму ў Кіеве, студзень 2016
Пятро Парашэнка з жонкай ля помніка Міхаілу Жызьнеўскаму ў Кіеве, студзень 2016

Вярхоўная рада Ўкраіны на сёньняшнім пленарным паседжаньні ўхваліла зьмены да закону «Пра дзяржаўныя ўзнагароды», згодна зь якімі званьнем Героя Ўкраіны могуць быць пасьмяротна ўшанаваныя грамадзяне замежных краін.

Згодна з законам, званьне Героя Ўкраіны будзе прысвойвацца як выключэньне тым замежнікам, якія ўжо «узнагароджаныя ордэнам Герояў Нябеснай Сотні, а таксама за зьдзяйсьненьне выбітнага геройскага ўчынку, зьвязанага з адстойваньнем канстытуцыйных прынцыпаў дэмакратыі, правоў і свабод чалавека падчас Рэвалюцыі Годнасьці (лістапад 2013 года — люты 2014)».

Такую заканадаўчую норму сёлета ў сакавіку ініцыяваў прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка, а падчас галасаваньня ў парлямэнце яе падтрымалі 235 з 361 народных дэпутатаў, зарэгістраваных на паседжаньні.

У часе Рэвалюцыі годнасьці загінулі больш як 100 украінцаў, у тым ліку двое замежных грамадзян — беларус Міхал Жызьнеўскі і грузін Давід Кіпіані. Усе ўкраінцы пасьмяротна ўказам прэзыдэнта Пятра Парашэнкі былі ўшанаваныя званьнем Героя Ўкраіны, а грамадзяне Беларусі і Грузіі — Ордэнам Героя Нябеснай сотні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG