Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Казахстан адмаўляецца ад кірыліцы, да канца году абяцаюць адзіны стандарт лацінкі


Прэзыдэнт Казахстану Нурсултан Назарбаеў
Прэзыдэнт Казахстану Нурсултан Назарбаеў

Прэзыдэнт Казахстану Нурсултан Назарбаеў даручыў да канца бягучага году прыняць адзіны стандарт казахскага алфавіту на лацінцы. Пра гэта гаворыцца ў апублікаваным у дзяржаўнай газэце «Егемен Казахстан» артыкуле Назарбаева.

На думку Назарбаева, новы альфабэт будзе выпрацаваны навукоўцамі з улікам пажаданьняў грамадзкасьці. Ён заявіў пра неабходнасьць прыступіць да падрыхтоўкі зь 2018 году спэцыялістаў у навучаньні новаму альфабэту і да выпуску падручнікаў на лацінцы для сярэдніх школаў з казахскай мовай навучаньня.

У артыкуле Назарбаеў адзначае, што аб пераходзе казахскага альфабэту на лацінку ён казаў яшчэ ў 2012 годзе ў пасланьні «Стратэгія разьвіцьця Казахстану да 2015 году»:

«Гэта значыць, што мы з гэтага моманту пачнём пераход ва ўсіх сфэрах на лацінскі альфабэт. Гэта значыць, да 2025 году мы мусім перавесьці дакумэнтацыю на лацінку, друкаваць на лацінцы пэрыядычныя выданьні, падручнікі. Гэты тэрмін набліжаецца, і мы, не марнуючы часу, мусім узяцца за гэтую працу», — гаворыцца ў артыкуле Назарбаева.

Назарбаеў таксама піша, што ўрад дзеля рэалізацыі гэтых мэтаў мусіць скласьці графік падрыхтоўчых работ для пераходу да выкарыстаньня лацінкі (праграма пераходу на лацінку была прынятая ў лютым 2016 году).

Упершыню лацінская графіка для казахскай мовы (замест арабска-пэрсідзкай, якая ўжывалася да таго часу) была ўведзеная ў 1928 годзе ў рамках працэсу «лацінізацыі», які закрануў усе цюркскія мовы народаў СССР, і ўжывалася да 1940 году.

Усяго паміж 1923 і 1939 гадамі на лацінку было пераведзена 50 моваў (з 72 моваў СССР, якія мелі пісьменнасьць).

У 1939 годзе пачалася татальная кірылізацыя пісьменнасьцяў народаў СССР. Як адзначаў Сталін, расейскі народ быў лідэрам сацыялістычных народаў, таму ўсе людзі краіны павінны ведаць расейскую мову і імкнуцца да ўмацаваньня сувязяў з расейцамі. Як было абвешчана, зьмена лацінкі на кірыліцу адбылася «на просьбу працоўных».

Арлоў: Беларускую лацінку павінен ведаць кожны адукаваны беларус

Беларуская лацінка як сьцяг і Пагоня

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG