Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абаронцу Курапатаў Рамана Васільева аштрафавалі «па максымуме»


Раман Васільеў у Курапатах 25 лютага 2017 году
Раман Васільеў у Курапатах 25 лютага 2017 году

Штраф у 50 базавых велічынь, гэта 1150 рублёў, атрымаў у Савецкім раённым судзе Менску актывіст «Маладога фронту» Раман Васільеў.

Пастанову вынес судзьдзя Аляксандар Воўк. Актывіста пакаралі за ўдзел у абароне Курапатаў ад будаўніцтва офіснага цэнтру на вуліцы Мірашнічэнкі.

У канцы сакавіка Рамана Васільева разам зь некалькімі маладафронтаўцамі затрымалі паводле падазрэньняў у арганізацыі вулічных беспарадкаў — гэтак званая справа «Белага легіёну». Праз 10 дзён пасьля затрыманьня актывіста вызвалілі зь СІЗА на Валадарскага без выстаўленьня яму абвінавачаньня.Па справе «Белага легіёну» застаюцца пад арыштам маладафронтаўцы Зьміцер Дашкевіч і Сяргей Пальчэўскі.

10 сакавіка ў Першамайскім, Цэнтральным і Савецкім раённых судах Менску працягваліся адміністрацыйныя працэсы над актывістамі. Некалькі чалавек атрымалі максымальнае на сёньня пакараньне — 50 базавых велічынь штрафу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG