Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стары «Ляпіс» выдаў новую песьню пра сьмерць Брэжнева. Відэа


Сяргей Міхалок у 2004 годзе. Фатасэсія да альбому «Залатыя яйцы» гурту «Ляпіс Трубяцкі»
Сяргей Міхалок у 2004 годзе. Фатасэсія да альбому «Залатыя яйцы» гурту «Ляпіс Трубяцкі»

Праект Сяргея Міхалка «Ляпіс-98», які выконвае старыя песьні гурту «Ляпіс Трубяцкі», прадставіў першую новую песьню — «Брэжнеў».

Прэм’ера прайшла на гадавіну ўтварэньня «адроджанага касьмічнага цырку аўтсайдэраў, пачынальнікаў жанру „радыкальны шансон“» — так праект называе сябе на Facebook.

Песьня выкананая са зьедлівасьцю ў дачыненьні «настальгіі па СССР» — сьмерць кіраўніка Савецкага Саюзу прыгадваецца ў тым ліку словамі «вождь превратился в школьный витраж», у кліпе дэманструецца кадар нарэзкі тартоў у форме целаў Брэжнева і Леніна.

Праект «Ляпіс-98» даваў два канцэрты ў Менску ўзімку, затым Міхалок выступіў з турам па Беларусі з гуртом Brutto, канцэрт у сталіцы сабраў поўную «Менск-арэну». Да канца мінулага году праекты Міхалка былі ў Беларусі пад тайнай забаронай.

Рэвалюцыйная эвалюцыя Міхалка: 22 песьні, якія варта пераслухаць

Сяргей Міхалок зьехаў зь Беларусі празь ціск КДБ — яму пагражала крымінальная справа за абразу Лукашэнкі. Цяпер Міхалок зь сям’ёй жыве ва Ўкраіне, там жа найчасьцей канцэртуюць праекты Brutto і «Ляпіс-98».

Пасьля падзелу гурту «Ляпіс Трубяцкі» на Brutto і Trubetskoy першыя практычна адмовіліся ад старых песень, другія іх выконвалі разам з новым матэрыялам. Пазьней Міхалок забараніў сьпяваць былым паплечнікам з Trubetskoy свае старыя песьні, сам жа запісаў з Brutto шэраг песень «Ляпісаў».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG