Пра гэта паведаміла «Наша Ніва» са спасылкай на дзеяча эміграцыі Янку Запрудніка.
Дзень разьвітаньня яшчэ не вызначаны, напісаў спадар Запруднік, але пахаваюць Міхася Кавыля на беларускіх могілках у Саўт-Рывэры.
Паэт Міхась Кавыль (сапраўднае імя — Язэп Лешчанка) нарадзіўся на Случчыне 1 сьнежня 1915 году, а бальшыню жыцьця пражыў у амэрыканскім горадзе Саўт-Рывэры, штат Нью-Джэрсі. У Саўт-Рывэры пасялілася шмат беларусаў, якія трапілі ў ЗША.
«Ой ты, край мой залаты». Падарожжа на радзіму Міхася Кавыля напярэдадні 101-х угодкаў з дня нараджэньня
Міхась Кавыль: Паэт, які «затрымаўся ля самай магілы»
Барак Абама павіншаваў беларускага паэта ў ЗША са 100-годзьдзем