Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз не адмаўляецца ад спадзеваў схіліць да сябе Беларусь


Для ўдзелу ў паседжаньні каардынацыйнай групы ў Менск прыбыла дэлегацыя Эўразьвязу.

Як паведамілі агенцтву БелаПАН у прадстаўніцтве ЭЗ у Беларусі, групу экспэртаў узначальвае выканаўчы дырэктар у пытаньнях Эўропы і Цэнтральнай Азіі Эўрапейскай службы зьнешніх дзеяньняў Томас Маер-Гартынг.

Падобныя сустрэчы вырашана ладзіць двойчы на год. Першае аналягічнае паседжаньне прайшло ў Брусэлі 6–7 красавіка 2016 году, наступнае — 16–17 лістапада 2016-га. Па выніках таго візыту прэсавая служба МЗС Беларусі паведаміла, што ў цэнтры ўвагі былі «двухбаковыя прыярытэты партнэрства, пытаньні правоў чалавека і дэмакратыі, супрацоўніцтва ў рамках Усходняга партнэрства, галіновыя пытаньні».

Праграма візыту загадзя не агалошваецца, толькі ўдакладняецца, што асноўныя сустрэчы заплянаваныя на 3–4 красавіка.

Між тым, як паведаміў сёньня падчас прэсавай канфэрэнцыі старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, 5 красавіка заплянаваная сустрэча дэлегацыі Эўразьвязу з прадстаўнікамі апазыцыі. Акурат на дзень прызначаны суд над палітыкам — сам ён мяркуе, што за ўдзел у адной з рэгіянальных «акцый недармаедаў».

Сам Лябедзька ў часе сустрэчы зьбіраецца гаварыць пра слабыя месцы «новай стратэгіі» Эўразьвязу ў дачыненьні да Беларусі, а таксама пра тое, што неабходна ў ёй мяняць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG