Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз разгледзіць фінансавую дапамогу Беларусі з улікам сытуацыі з правамі чалавека


Ілюстрацыйнае фота. Дзень Волі ў Горадні ў Менску 25 сакавіка 2017 году
Ілюстрацыйнае фота. Дзень Волі ў Горадні ў Менску 25 сакавіка 2017 году

Рашэньне аб наданьні Беларусі макрафінансавай дапамогі Эўрапейскі зьвяз будзе разглядаць з улікам сытуацыі з правамі чалавека ў краіне, распавядае БелаПАН са спасылкамі на ананімную крыніцу, «знаёмую з пазыцыяй Эўракамісіі».

Магчымасьць прадастаўленьня такой дапамогі абмяркоўвалася ў сакавіку ў час сэмінару ў Брусэлі, у якім бралі ўдзел як прадстаўнікі Эўрапейскай камісіі, так і Нацбанку Беларусі, распавядае крыніца. Прадстаўнікі Эўракамісіі, як сьцьвярджаецца, паведамілі, што рашэньне аб фінансавай дапамозе мае ўхваліць Эўрапарлямэнт, а той мае заслухаць справаздачу падкамітэту ў пытаньнях правоў чалавека.

На гэтым этапе могуць узьнікнуць праблемы: дзясятая частка дэпутатаў Эўрапарлямэнту падпісала зварот, у якім прапанавала перанакіраваць грошы з падтрымкі беларускага ўраду на грамадзянскую супольнасьць, СМІ і апазыцыю праз падзеі ў Беларусі 25 сакавіка і 26 сакавіка.

Іншай умовай выдачы фінансавай дапамогі Беларусі мае стаць атрыманьне краінай крэдытнай праграмы МВФ. Таксама ад наяўнасьці новай праграмы з МВФ залежыць даваньне крэдытаў на праграмы разьвіцьця ад МВФ.

Чарговы раўнд перамоваў паміж Беларусьсю і МВФ аб заключэньні крэдытнай праграмы мае прайсьці ў час вясновай сэсіі МВФ і Сусьветнага банку 21-23 красавіка ў Вашынгтоне.

Паводле зьвестак выданьня, беларускія ўлады ўвосень мінулага году ў вуснай форме прасілі ад Эўракамісіі макрафінансавую дапамогу на 500 млн даляраў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG