Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі заклікаюць праверыць паведамленьні пра забойствы геяў у Чачні


Кіраўнік прэзыдэнцкага Савету ў правах чалавека (СПЧ) Міхаіл Фядотаў заклікаў праверыць паведамленьні пра перасьлед прадстаўнікоў ЛГБТ-супольнасьці ў Чачні. Пра гэта паведамляе «РИА Новости».

Фядотаў заявіў, што зьвязваўся з чачэнскімі калегамі з гэтай нагоды, аднак яму адказалі, што ў іх такіх зьвестак няма. «Але сыгнал настолькі жахлівы, што, безумоўна, мае патрэбу ў стараннай праверцы», — адзначыў ён.

1 красавіка «Новая газета» апублікавала дадзеныя расьсьледаваньня, з якога вынікае, што ў Чачні разгорнута кампанія гвалту і перасьледу людзей нетрадыцыйнай сэксуальнай арыентацыі.

Прэс-сакратар кіраўніка рэспублікі Альва Каміраў не пацьвердзіў гэтай інфармацыі, але заявіў, што, «калі б у Чачні былі такія людзі, іхныя сваякі адправілі б іх на адрас, адкуль не вяртаюцца».

Сябра так званага Савету ў правах чалавека пры кіраўніку Чачні Хеда Саратава таксама апраўдала затрыманьні і забойствы прадстаўнікоў сэксуальных меншасьцяў.

Грамадзкія і рэлігійныя дзеячы Чачні назвалі публікацыю «Новай газеты» абсалютнай хлусьнёй і паклёпам, якая абражае годнасьць мужчын-чачэнцаў і паабяцалі, «што адплата напаткае сапраўдных падбухторшчыкаў: дзе б і кім бы яны не былі, бяз тэрміну даўнасьці».

3 красавіка савет Расейскай ЛГБТ-сеткі мае намер падаць у Сьледчы камітэт Расеі заявы з патрабаваньнем праверыць матэрыялы, апублікаваныя «Новай газетой», а таксама публічныя заявы чачэнскіх афіцыйных асобаў у сувязі з гэтым.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG